Сустрэча праз гады

Главное

Час ад часу на сайт прыходзяць самыя розныя каментарыі, адны задаюць пытанні, іншыя дасылаюць крытычныя заўвагі і пажаданні. Але  асабліва каштоўныя сярод шматлікіх вось такія лісты: «Случайно нашел в интернете вашу публикацию. На групповом фото — мой дедушка Рыжик Ефим Григорьевич. Он был активным участником Полоцкого подполья.

Вместе с ним в Полоцком подполье были 2 сестры: Лидия Королёва (будущая жена дедушки) и Мария Королёва (по мужу Разбаева). Мария и ее подруга Эра были схвачены в результате предательства и расстреляны. После гибели Марии ее маленькую дочь (мою маму) удочерили сестра Лидия и ее муж Ефим Григорьевич Рыжик. Моя мама Надежда Лазарева сейчас живет в Петербурге. Ефросинья Спиридоновна Бундель (Свирко), уверен, должна хорошо знать моих дедушку и бабушек. Буду очень признателен, если Ефросинья Спиридоновна согласится встретиться со мной».
Не адклікнуцца на просьбу пецярбуржца было нельга. І мы звярнуліся па дапамогу да старшыні Полацкай раённай ветэранскай арганізацыі Галіны Муравей. Менавіта дзякуючы яе намаганням удалося арганіза­ваць сустрэчу Канстанціна Лазарава і Ефрасінні Спірыдонаўны (удзельніца Полацкага пад­полля). Госці з паўночнай сталіцы Расіі прыехалі ў Полацк, каб даведацца пра ваеннае і пасляваеннае жыццё Яфіма Рыжыка.
Ефрасіння Спірыдонаўна многа расказаць не змагла, успом­ніла якім быў строгім Е.Г.Рыжык. Для сям’і падпольшчыка гэта было адкрыццём. Палачанка расказала крыху пра тое, як рата­валася некалькі разоў ад немцаў. А Надзея Яфімаўна Лазарава ўспомніла, як жылося ў вайну ў Полацку, і як менавіта немец папярэдзіў пра здраду, і яны змаглі схавацца ад карнікаў. Потым пра пасляваенныя часы, пра родную вулачку ў Полацку на левым беразе Дзвіны. Паведаміла сям’я Лазаравых, што яны знайшлі інфармацыю пра тое, што недзе на Полаччыне ёсць помнік ці мемарыяльная дошка ў гонар Марыі Каралёвай (па мужу Разбаева), але дзе дакладна, пакуль не ведаюць. На жаль, ні Галіна Пятроўна Муравей, ні Еўфрасіння Спірыдонаўна так­сама нічога на гэты конт сказаць не маглі. І з Марыяй полацкая падпольшчыца не была знаёма.
Спыталі ў гасцей з Петярбурга, ці не шкадуюць, што прыехалі ўсёй сям’ей на сустрэчу:
— Прыехалі, вядома, недарма. Проста павітацца, абняцца з чалавекам, які прайшоў вайну, быў знаёмы з нашым дзедам, —гэта нешта такое сакральнае.
І не трэба ніякай інфармацыі, да­статкова падыхаць гэтым паветрам. Пабыць на радзіме маці, — адказаў Канстанцін Лазараў.
Пасля сустрэчы з Ефрасінняй Спірыдонаўнай сям’я Лазаравых адправілася прагуляцца па вулачках Полацка, дзе прайшло дзяцінства Надзеі Лазаравай.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *