У Полаку 30 верасня пройдзе пашыраны кірмаш па продажы сельскагаспадарчай, мяса-малочнай прадукцыі і іншых харчовых і нехарчовых тавараў

Общество

Верасень — час рыхтаваць прыпасы на зіму. І тут дбайным гаспадарам вельмі дарэчы традыцыйныя восеньскія кірмашы, якія штогод праводзяцца ў Полацку.

Згодна з адпаведным распараджэннем Полацкага райвыканкама, пашыраны кірмаш па продажы сельскагаспадарчай, мяса-малочнай прадукцыі і іншых харчовых і нехарчовых тавараў адбудзецца 30 верасня на плошчы Францыска Скарыны і па праспекце Францыска Скарыны. З 8.00 да 15.00 шэраг гандлёвых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Полацкага раёна, а таксама арганізацый-вытворцаў з Глыбоцкага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага раёнаў прапануюць палачанам і гасцям горада самую разнастайную прадукцыю — плодагароднінную, мяса-малочную, рыбу, зерне і іншыя тавары народнага спажы­вання.
Паспрыяць кірмашоваму настрою заклікана і канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам творчых калектываў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *