Полацкі РК ГА «БРСМ» напярэдадні Міжнароднага дня ўсмешкі аб’явіў чарговы інтэрнэт-фотаконкурс.
29.09.2017   //   Автор:   //   Молодежь, Полоцк - молодежная столица-2017   //   Нет комментариев   //   138 Views

Полацкі РК ГА «БРСМ» не стамляецца прыдумваць цікавыя акцыі і мерапрыемствы для дзяўчат і юнакоў маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь. І напярэдадні Міжнароднага дня ўсмешкі камітэт аб’явіў чарговы інтэрнэт-фотаконкурс.
Удзел могуць прыняць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі групы ВКонтакте «Молодежь Полоцкого региона Полоцкая РО ОО «БРСМ». Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: «Улыбка в лицах» (партрэтныя здымкі), «Юмор в движении» (гумарыстычныя кадры з жыцця), «Смех без правил» (вольная тэматыка, магчыма прымяненне фоташопа і іншых прыкладанняў). Фотапрацы неабходна даслаць да 5 кастрычніка на электронны адрас раённага камітэта polrk@yandex.ru ці звязацца з адміністратарам групы. У сваім паведамленні трэба абавязкова зрабіць паметку «На конкурс», напісаць свае імя і прозвішча, пярвічку, кантактны тэлефон і намі­нацыю.
Пераможцы будуць вызначаны адкрытым галасаваннем 6 кастрычніка да 17.00. Удзел ў анлайн-галасаванні могуць прымаць толькі падпісчыкі групы.
Пераможцы ў кожнай намінацыі будуць адзначаны памятнымі падарункамі.

Валентина Липко
Автор:

Ведущий корреспондент. Телефон 8(0214)42-65-98.

Оставить комментарий