6 студзеня а 14 гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае на света «Ехала Каляда з Полацку»

Культура

6 студзеня а 14 гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я і фальклорны гурт «ВАРГАН» шчыра запрашаюць на сустрэчу са святам!

Незабыўную атмасферу свята створыць гурт калядоўшчыкаў, якія «самі ідуць і казу вядуць» — як сімвал урадлівасці і дабрабыту. Цыганачка Ганна і мядзведзь Яша будуць варажыць на шчаслівы год, а таксама прадэманструюць жартаўлівае прадстаўленне! Але самае галоўнае — гэта калядныя песні, якія будуць гучаць на працягу ўсяго свята!

 

А напрыканцы каляднай вечарыны для ўсіх прысутных адбудзецца паказ батлеечнага спектакля «Цар Ірад»!

Уваход: 3р



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *