«Полацкі веснік» аб’явіў фотаконкурс «Люблю наш край»
13.03.2018   //   Автор:   //   2018 - Год малой родины, Общество   //   Нет комментариев   //   1180 Views

Нашы шаноўныя падпісчыкі, прапануем вам прыняць удзел у чарговым фотаконкурсе ад «Полацкага весніка». Тэма фотамарафону блізкая кожнаму без выключэння.

2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы, таму, нашы даражэнькія, конкурс «Люблю наш край» прысвечаны старажытнай полацкай зямлі. Калі гаворка заходзіць пра малую радзіму, колькі ж мілых сэрцу ўспамінаў адразу ўсплывае ў памяці. І заснежаныя ціхія вулачкі, якія прыхавалі нязведаныя таямніцы жыцця, і жвавая бабулька на сенажаці, якая, нягледзячы на ўзрост, спрытна завіхаецца ля стажка, і гурба дзетак, якія ўскочылі на калёсы… А можа, гарадскі вечар з яго незвычайнымі фарбамі і ціхім роздумам, ці любімы кветнік. Для кожнага малая радзіма — асаблівая, самая дарагая і пяшчотная, бо з ёй звязаны першыя крокі, перамогі і адкрыцці… І мы прапануем вам падзяліцца фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць прыгажосць полацкай зямлі, яе людзей.
Умовы конкурсу, як заўжды, простыя! Усяго тры намінацыі: «Родныя краявіды», «Людзі побач», «Традыцыі майго краю». Свае фотаздымкі і пацверджанне таго, што вы з’яўляецеся падпісчыкам «Полацкага весніка» (копію квітанцыі), неабходна даслаць на нашу конкурсную электронную пошту
pv-konkyrs2017@yandex.ru

У лісце абавязкова напісаць, што ці хто адлюстраваны на фота, а таксама ўказаць кантактны тэлефон, ваша імя і прозвішча.
Усе фота можна будзе паглядзець на сайце газеты
http://www.pvestnik.by і на старонках афіцыйных груп газеты «Полацкі веснік»: «Одноклассники», «Вконтакте». А лепшыя фота будуць надрукаваны на старонках полацкай газеты.
Пераможцаў фотаконкурсу «Люблю наш край» будзе вызначаць аргкамітэт, у склад якога ўваходзяць супрацоўнікі рэдакцыі. Удзельнікаў, чые здымкі будуць прызнаныя лепшымі ў намінацыі, чакаюць падарункі. Дадаткова будзе ўзнагароджаны аўтар самага папулярнага ў сацсетках фота. Таму абавязкова сачыце за з’яўленнем конкурсных фотаздымкаў у «Одноклассниках» і «Вконтакте» — і не забывайце ставіць «мне падабаецца» і дзяліцца фота са сваімі сябрамі.
Вынікі фотаконкурсу будуць падведзены ўжо ў пачатку мая.
З нецярпеннем чакаем вашых фота­здымкаў.

Фота ўдзельнікаў

 

 

 

 

Оставить комментарий