Ноч музеяў — 2018 пройдзе ў Полацку 18 мая

Культура

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада з 10.00 да 17.00 і з 17.00 да 23.00.

Гасцей музейнай ночы чакае напоўненая падзеямі праграма «НІЖНЕ-ПАКРОЎСКАЯ – ВУЛІЦА МУЗЕЯЎ», якая ўключае: акцыі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейны квэст, выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

У 2018 г. партнёрам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» выступаюць «Барная віктарына «Пінта шэрага» і Гасцінічны комплекс «Славянскі», якія запрашаюць інтэлектуальную моладзь на Квіз «Таямніцы музейнай ночы». Квіз адбудзецца 18 мая ў 20.00 у рэстаране «Славянскі».

Падрабязнасці на сайце Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.