7 ліпеня ў Полацку ля сцен Сафійскага сабора можна было ўбачыць купальскую замалёўку

Общество

7 ліпеня на беразе Заходняй Дзвіны, ля сцен Сафійскага сабора можна было ўбачыць прыгожую купальскую замалёўку. Палачанкі ў народных строях здалёк прыцягвалі ўвагу турыстаў і прахожых, і тыя спяшаліся далучыцца да чароўнай дзеі…

Традыцыйнае купальскае свята тут зладзіў Полацкі раённы камітэт прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
На думку яго старшыні Таццяны Кордан, гэтае свята — добрая нагода для таго, каб у Год малой радзімы яшчэ раз узгадаць пра свае карані, месца, дзе жыве часцінка тваёй душы, пра сваіх продкаў, традыцыі і звычаі роднай зямлі.


І на Івана Купалу, калі дзякуюць сонцу і вітаюць спелае лета, у госці да актывістаў прафсаюзнага руху прыйшла прыгажуня Купалінка.
Усе разам спявалі і спаборнічалі ў вясёлых конкурсах, слухалі вершы і шукалі таямнічую папараць-кветку. А таксама — удзельнічалі ў пляценні вянкоў. Своеасаблівы майстар-клас па гэтым уменні правяла Юлія Марэцкая, культарганізатар адной з уста­ноў. Потым дзяўчыны пусцілі свае вяночкі плыць па рацэ. Завершылася свята вялікім карагодам — моцным сімвалам абароны, у якім кожны адчуў сваю еднасць з сябрамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *