У Полацкае кадэцкае вучылішча прыязджаюць вучыцца з розных месцаў

Молодежь

З кожным годам пашыраецца геаграфія месцаў, адкуль старшакласнікі прыязджаюць вучыцца ў Полацкае кадэцкае вучылішча.
Сёлета сярод іншагародніх — вучні 8-11 класаў з Міёр, Оршы, Магілёва і іншых гарадоў і раёнаў нашай краіны, усяго каля 50 чалавек. У Полацкім кадэцкім вучылішчы зараз вучыцца 223 кадэты.


У гэтым годзе каля 70% яго выпускнікоў зрабілі свой выбар на карысць спецыялізаваных устаноў адукацыі сілавых структур. Вядзецца праектаванне Полацкага кадэцкага корпусу, узнаўленне якога ўключана ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *