У Полацкім Доме гандлю ўсімі колерамі чароўных святаў ужо зіхаціць Навагодняя лаўка

Важное

Зусім хутка мы сустрэнем любімыя святы — Каляды і Новы год. Як заўжды, у гэты час прадпрыемствы гандлю Полацка і Полацкага раёна імкнуцца не только парадаваць пакупнікоў шырокім асартыментам разнастайнай прадукцыі, але і ствараюць перадсвяточны настрой.


У Доме гандлю ўсімі колерамі чароўных святаў ужо зіхаціць Навагодняя лаўка, у якой прадстаўлены шырокі асартымент ёлачных цацак і сувеніраў. У буйных аб’ектах гандлю афармляюцца фотазоны, тут у святочным інтэр’еры кожны жадаючы зможа зрабіць здымкі на памяць. У хуткім часе рознакаляровымі агеньчыкамі засвецяцца вітрыны магазінаў. А бліжэй да канца снежня ў раёне Дома гандлю будуць ладзіцца традыцыйныя святочныя кірмашы.