У Полацку праходзіць конкурс навагодніх тэкстыльных паштовак

Важное

У Раённым Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур упершыню ў Беларусі праходзіць конкурс навагодніх тэкстыльных паштовак.

Майстрамі народнага клуба лапікавага шыцця «Рошва» іх створана больш за 30. Кожная — са­праўдны шэдэўр і можа стаць выдатным эксклюзіўным падарункам для блізкіх і сяброў, бо нават падобнай няма нідзе ў свеце.


Традыцыя ствараць паштоўкі з тканіны ў Заходняй Еўропе існуе даволі даўно. Так што полацкія майстры крочаць у нагу з еўрапейскай модай. Дарэчы, мініяцюрны рукатворны шэдэўр з выявай Полацка, створаны Марыяй Шчадзянковай, стаў упрыгожаннем выставы-конкурсу тэкстыльных паштовак, які зараз праходзіць у Швейцарыі.


Выстава будзе працаваць да 9 студзеня.