11 студзеня ў Полацку адбудзецца адкрыццё выставы «Исторические прогулки с Франциском Скориной»

Актуальное Культура

Пачніце новы год з прыемнай падзеі: наведайце выставу «Исторические прогулки с Франциском Скориной», на адкрыцці якой вы зможаце сустрэцца з цікавымі людзьмі, якіх не так лёгка ўбачыць не толькі ў нашым горадзе, але і ў Беларусі наогул!

Вандроўкі Францыска Скарыны па Еўропе натхнілі вядомага ў нашай краіне журналіста-міжнародніка Інэсу Плескачэўскую прайсціся шляхамі выдатнага палачаніна. Вынікам працяглай вандроўкі стала кніга «Исторические прогулки с Франциском Скориной», створаная разам з фатографам і аператарам Міхаілам Пеньяўскім. Сёння іх багатыя матэрыялы пакладзены ў аснову аднайменнай выставы.

Адкрыццё выставы адбудзецца 11 студзеня (пятніца) а 16-й гадзіне ў Музеі беларускага кнігадрукавання. Вас чакае сустрэча з Інэсай Плескачэўскай і Міхаілам Пеньяўскім, аўтарская экскурсія па выставе, аўтограф-сесія і, канешне, магчымасць набыць бестселер 2018 г. пра нашага земляка!