Акцыя ў Полацку «Прачытай кнігу пра Вялікую Айчынную вайну — зрабі падарунак»

Молодежь

«Прачытай кнігу пра Вялікую Айчынную вайну — зрабі падарунак да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў» — такую акцыю праводзіць для навучэнцаў бібліятэка філіяла БДТУ «Полацкі дзяржаўны лясны каледж».

У ёй прынялі ўдзел ужо каля 50 чытачоў. Перавагу моладзь аддае творам беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Івана Навуменкі, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч.