Как на Полотчине встретили народный праздник «Кузьминки»

Актуальное Заботы сельские

Гасцей з Полацка і Полацкага раёна сустракаў аграгарадок Зялёнка.


Да народнага свята «Кузьмінкі» рыхтавалісь каманды, якім належыла улагоджваць Кузьму-Дзям’яна, удзельнічаць у тэатралізавана-гульнёвым праспекце «Бабін фэст».

Для балельшчыкаў былі цікавымі ўсе этапы конкурсу: «Сеча нашчадкаў Кузьмы-Дзям’яна з духам Сярбаем», «Мудрамер ад Кузьмы-Дзям’яна», «Прадказанне па капе лёсу», «Вывет­рыванне дурноты з жаніхоў на кузьмінкаўскіх арэлях», «Прызямленне пералёт-травы».

Творчыя калектывы Полацкага раённага Цэнтра культуры падрыхтавалі гаспадарам свята і гасцям цудоўны канцэрт.