Два экіпажы камбайнераў ААТ «Кушлікі» Полацкага раёна ўбіралі зерневую сумесь

Заботы сельские

Ва ўрочышчы ля вёскі Плігаўкі ў мінулы панядзелак кіпела праца. Два экіпажы камбайнераў ААТ «Кушлікі» ўбіралі зерневую сумесь. 

Працавалі якасна. Бункеры камбайнаў хутка запаўняліся залатым збожжам.

На некалькі хвілін працу давялося спыніць: да камбайнераў-тысячні­каў Пятра Навуміка і Юрыя Панчанкі завіталі госці.
Шчыра віншавалі працавітых мужчын з чарговай працоўнай перамогай, з атрыманнем ганаровага звання лідараў жніва старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў, старшыні Наваполацкага гарадскога і Полацкага раённага прафсаюзных аб’яднанняў, старшыня Полацкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Дабраслаўскі.

Старшы камбайнер Пётр Навумік адзначыў, што на жалезным кані «КЗС-1218» ён працуе ўжо 11 год, уважліва даглядае тэхніку, таму атрымліваецца намалочваць па тысячы і больш тон збожжа штогод. З Юрыем Панчанкам яны працуюць разам не­калькі сезонаў, знайшлі агульную мову і разам да­сягаюць працоўных вяршынь. Тысячнікамі яны былі і раней.

Сёлета іх экіпаж стаў другім у гаспадарцы і другім у Полацкім раёне (у групе камбайнаў «КЗС-1218») пераможцам-тысячнікам.
Мужчыны шчыра радаваліся ўвазе з боку кіраўніц­тва Наваполацкага гарвыканкама, прафсаюзаў, роднай гаспадаркі. Дырэктар ААТ «Кушлікі» Фёдар Завацкі не хаваў задавальнення ад прыемнай хвіліны, якая адбылася на полі. На яго думку, хлебаробы працуюць шчыра, аддана і заслугоўваюць пашаны.