Полацкі РЦК запрашае на раённы этнафэст “Жывая даўніна”

Культура

24 лістапада ў 12.00 Полацкі раённы Цэнтр культуры (вул. Свярдлова, 18а) запрашае на раённы этнафэст “Жывая даўніна” ў рамках Года малой радзімы.
Падчас правядзення этнафэсту “Жывая даўніна” адбудуцца:

1. Выніковае мерапрыемства праекта ”Цікавае падарожжа Надзейкі. Малая радзіма пачынаецца з сям’і” з выставай-дэгустацыяй аўтэнтычнай кухні “Дзіўны смак сямейных страў”.
У рамках этнафэсту пройдзе ўшанаванне 8 сямей, прыняўшых удзел у праекце “Цікавае падарожжа Надзейкі. Малая радзіма пачынаецца з сям’і”, а таксама прэзентацыя новага зборніка.


2. Адкрыты турнір народных побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” з удзелам танцавальных пар сельскіх клубных устаноў.

3. Майстар-клас “Па сцяжынках спадчыны” ад народнага фальклорнага ансамбля “Галасы спадчыны” Багатырскага СДК з дэманстрацыяй спеўнай традыцыі выканання жніўных і купальскіх песень “у перахлёст”.

4. Фольк-вандроўка ”Свет нашых продкаў” з удзелам фальклорных калектываў і выканаўцаў Полацкага, Віцебскага раёнаў, гарадоў Полацк і Наваполацк.

5. Арт-пляцоўка “Полацкая Гранд-батлейка”.

Чакаем усіх аматараў беларускай традыцыйнай культуры!
Уваход вольны!