У дзень выбараў па традыцыі на ўчастках для галасавання на Полаччыне будзе арганізаваны святочны гандаль

Главное

У дзень выбараў па традыцыі на ўчастках для галасавання на Полаччыне будзе арганізаваны святочны гандаль.
14 суб’ектаў гандлю прапануюць шырокі асартымент прадукцыі грамадскага харчавання, харчовых і нехарчовых тавараў па прывабных цэнах. Пройдуць разнастайныя акцыі, дэгустацыі, выставы-распродажы. А ў вёсках Фарынава і Захарнічы да правядзення выбараў прымеркавалі адкрыццё магазінаў.

Па-сапраўднаму святочны настрой выбаршчыкам будуць ствараць выступленні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці.
На ўсіх участках для галасавання адбудуцца канцэртныя выступленні творчых калектываў і салістаў устаноў адукацыі і культуры, якія прадставяць свае лепшыя нумары.