В Полоцке подведены предварительные итоги голосования за кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва

Важное

Адбыліся пасяджэнні акруговых выбарчых камісій па Полацкай гарадской выбарчай акрузе №27 і Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28, на якіх падведзены папярэднія вынікі галасавання за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаў­нікоў Нацыя­нальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
На дэпутацкі мандат па Полацкай гарадской акрузе №27 прэтэндавалі 4 кандыдаты, па Полацкай сельскай акрузе №28 на месца ў Парламенце было 5 кандыдатаў. Па выніках галасавання актыўнасць выбаршчыкаў па гарадской акрузе склала 79,2%, па сельскай — 84,1%.


Старшыня акруговай выбарчай камісіі па Полацкай гарадской выбарчай акрузе №28 Л.А.Лысёнак агучыў папярэднія вынікі галасавання па кожным з кандыдатаў: большасць галасоў — 67,3% — аддадзена за Святлану Адзінцову. Андрэя Мамякава падтрымалі 8,2%, Васіля Трафіменку — 7,7%, Мікалая Волкава — 4,0%.

Старшыня акруговай выбарчай камісіі па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 М.Г.Пашкевіч паведаміла, што па папярэдніх дадзеных найбольшую колькасць галасоў — 61,9% — выбаршчыкі аддалі за Мікалая Шаўчука. За Віктара Бандарэнку прагаласавалі 10,8%, Івана Япішына — 7,4%, Леаніда Цітова — 4,4%, Віктара Чакура — 3,1%.