Палачанкі —пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры — ідуць з родным словам па жыцці

Таленавітыя настаўнікі, падобна чараўнікам, валодаюць шматлікімі здольнасцямі і сакрэтамі. І адно з іх — уменне запальваць зорачкі на небасхіле ведаў… Кропелек сонца і апельсінавага настрою! Алена Уладзіміраўна Казлова — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Ф.Скарыны — з ліку такіх педагогаў. А яе вучаніца Наталля Краско — з ліку такіх зорачак. 11-класніца ў трэці раз […]

Продолжить чтение

У Полацкай Мастацкай галерэі адкрылася выстава вядомага польскага мастака і дзеяча культуры Ан­джэя Струмілы

У Мастацкай галерэі ад­былося адкрыццё выставы вядомага польскага мастака і дзеяча культуры Ан­джэя Струмілы «Тэатралія». Праект падрыхтаваны Польскім Інстытутам у Мінску сумесна з Падляскім музеем у Беластоку. Тэатраліі. Так Анджэй Струміла акрэслівае сваю творчасць, звязаную са сцэнічным мастацтвам. Гэта не проста сцэнаграфія, што звычайна з’яўляецца бытавым элементам, падпарадкаваным бачанню рэжысёра. У выкананні Струмілы яна выходзіць […]

Продолжить чтение

Палачане і госці горада далучаліся да беларускага фальклору.

У сонечны суботні дзень, 16 красавіка, у Полацку ля памятнага знака літары «Ў», што на алее па праспекце Францыска Скарыны, палачане і госці горада далучаліся да беларускага фальклору. Менавіта такім чынам — выступленнем фальк­лорнага ан­самбля «Карусель» Дзіцячай школы мастацтваў Полацкага раёна — быў адкрыты ўнікальны культурны праект «Вулічны музыка-2016». Кожны прахожы меў магчы­масць разам з […]

Продолжить чтение

У Полацку гучалі «Вершы над горадам».

Такая вось цудоўная гэта пара — вясна: нават у стопрацэнтных фізікаў час ад часу з’яўляецца самы што ні на ёсць лірычны настрой. Душа плыве па паэтычных хвалях, і ў памяці так і мрояцца радкі рамантычных вершаў… Лавіце момант — нас запрашае «Паэтычны open-air»! Такую назву далі свайму арыгінальнаму праекту арганізатары — су­працоўнікі Полацкай раённай цэнтралізаванай […]

Продолжить чтение

Аграрыі Полаччыны пачалі веснавую сяўбу + ВІДЭА

Цёплае надвор’е бягучага тыдня дазволіла аграрыям Полаччыны распачаць веснавую сяўбу. Па традыцыі першыя зярняткі яравых культур ляглі ў больш сухую, пясчаную глебу. Трактары з сеялкамі ўжо працуюць на палях ААТ «Кушлікі», філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», УП «Палімір-Агра», філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга», ААТ «Полацкі агра­сервіс». У аўторак у філіяле «Гараны-Агра» прайшло традыцыйнае свята першай […]

Продолжить чтение

Дырэктар Полацкага РУП «Спадчына Ф.Скарыны» Мікалай Ільюшонак удастоены нагруднага знака «Выдатнік друку».

Дырэктар Полацкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спадчына Ф.Скарыны» Мікалай Ільюшонак удастоены нагруднага знака «Выдатнік друку». Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь такім чынам адзначыла кіраўніка за добрасумленную плённую працу ў паліграфіі, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, высокае прафесійнае майстэрства. Мікалай Сяргеевіч узначальвае калектыў полацкіх паліграфістаў з 2011 года. Пад яго кіраўніцтвам за гэты час дасягнута павелічэнне аб’ёму […]

Продолжить чтение

Юныя палачане заваявалі Дыплом І ступені на Міжнародным інклюзіўным фестывалі творчасці дзяцей і моладзі «Фарбы жыцця»

Мінулы тыдзень прынёс станоўчыя эмоцыі ўдзельнікам Міжнароднага інклюзіўнага фестывалю творчасці дзяцей і моладзі «Фарбы жыцця», які праходзіў у нашай краіне ўпершыню і аб’яднаў дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю і без інваліднасці. Інклюзіўны фестываль — гэта шанц для дзяцей і маладых людзей з асаблівасцямі развіцця раскрыць свой унутраны свет і прадэманстраваць талент. Мерапрыемства сабрала болей за […]

Продолжить чтение

Юныя палачане заваявалі дыпломы на Рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці «ТехноИнтеллект».

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшоў VII Рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТехноИнтеллект». Свае распрацоўкі на конкурсе прадэманстравалі навучэнцы агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, кале­джаў. Сярод іх — пераможцы і прызёры раённых, гарадскіх і абласных конкурсаў і алімпіяд, найбольш актыўныя члены тэхнічных гурткоў, якія праявілі здольнасці ў мадэляванні, канструяванні, вырашэнні тэхнічных задач. У БНТУ сабраліся больш за 200 […]

Продолжить чтение

Галоўным аграномам філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» працуе ў гаспадарцы больш за 30 год

З Тамарай Макаравай, галоўным аграномам філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», мы заўсёды сустракаемся ў полі. У любую пару года, у любое надвор’е. «Ну не кабінетны я чалавек», — адкрыта кажа Тамара Мікалаеўна і шчыра прызнаецца, што яе стыхія, яе працоўнае месца — гэта поле. Ралля або ніва — няма розніцы… Нядаўняя наша сустрэ­ча адбылася з нагоды […]

Продолжить чтение

У кафэ «Спатканне» ААТ «Полацк-гандаль» ладзяцца «Дні беларускай кухні»

Пашчасціла таму, хто завітаў у «Дзень беларускай кухні» ў кафэ «Спатканне» ААТ «Полацк-гандаль»! Па-першае, ніводны наведвальнік не застаўся без салодкага сувеніра. Па-другое — у кожнага была магчымасць па­спрабаваць традыцыйныя беларускія стравы. І па-трэцяе — так утульна было ў зале, аздобленай нацыянальным каларытам… З  нацыянальным каларытам Ля ўвахода ў кафэ на спецыяльнай дошцы мы з цікавасцю […]

Продолжить чтение