У Полацку выбралі «Суперпарачку-2015»

Молодежь

У Полацкім гарадскім палацы культуры паветра іскрылася ад лішку пачуццяў і эмоцый. У межах Года моладзі з нагоды Дня ўсіх закаханых тут ладзіўся конкурс «Суперпарачка-2015», арганізатарамі якога выступілі Полацкі ГДК і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама.

Магчымасцю праявіць сябе, рэалізаваць творчы патэнцыял скарысталіся прадстаўнікі аграрна-эканамічнага, ляснога каледжаў і каледжа УА «ВДУ імя П.М.Машэрава». У малой зале разам са сваімі групамі падтрымкі яны мусілі паказаць сябе ў цікавых конкурсах. Але спачатку была прэзентацыя… А перад першым конкурсам мы пазнаёміліся.

Дзіма і Валя з Полацкага каледжа УА «ВДУ імя П.М.Машэрава» лічуць: «Такія мерапрыемствы карысныя для нас, каб мы былі вялі актыўнае жыццё». Ілля і Насця з аграрна-эканамічнага каледжа прызналіся: «У каледжы нам прапанавалі паўдзельнічаць­, і мы згадзіліся: чаму б не?». А Уладзіслаў і Алеся, канкурсанты ад ляснога каледжа, патлумачылі: «Наш вобраз — містэр і місіс Сміт, мы вырашылі паказаць, што яны таксама могуць быць добрай парай!». Дапамагалі рабятам усім каледжам. «Галоўнае — не ўдзел, а перамога!» — вызначыў дэвіз сваёй маленькай каманды Уладзіслаў. Ці спраўдзяцца спадзяванні навучэнцаў ляснога каледжа?..

У кожным з конкурсаў (паміж якімі, дарэчы, прысутныя маглі ўдосталь патанчыць) пераможцы вызначаліся па рэакцыі гледачоў. У першым — «Пытанні і адказы» — вядучая мадэлявала сітуацыі, і канкурсанты мусілі прадказаць, як іх «другая палавінка» паводзіла б сябе ў ёй. У конкурсе «Угадай мелодыю» галовы хлопцаў пераўтвараліся ў «кнопкі», на якія націскалі дзяўчаты, калі ведалі, што за мелодыя гучыць. У наступным конкурсе ўдзельнікам трэба было як мага больш разоў напісаць слова «каханне» на сэрцайку. А яшчэ ў адным творчым спаборніцтве хлопцы прымяралі на сябе вобразы знакамітасцяў — Артура Піражкова, Мікалая Баскава і Валерыя Лявонцьева — і дарылі сваім дзяўчатам кветкі. Таксама «парачкі» ладзілі гульнявыя праграмы разам з сябрамі, якія прыйшлі іх падтрымаць.

Па выніках конкурснай праграмы вызначылі «Суперпарачку». Ёй былі прызнаныя Ула­дзіслаў і Алеся, прадстаўнікі філіяла УА «БДТУ» «Полацкі дзяржаўны лясны каледж». Дэвіз не падмануў канкурсантаў, і яны атрымалі галоўны прыз — прысмакі і два квіткі ў кіно! Памятныя падарункі ўручылі і Дзіму з Валяй, і Іллі з Насцяй, якія таксама выдатна паказалі сябе на конкурсе «Суперпарачка-2015».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *