Полацкія чарніцы-2015

Главное

М-м-м… які духмяны водар! Такі салодкі і знаёмы з дзяцін­ства пах свежай выпечкі быццам магнітам прыцягваў палачан у мінулую суботу на плошчу і праспект Францыска Скарыны. І гэта зусім не дзіўна! Абмінуць такую прыгажосць і не пацікавіцца, што ж тут адбываецца, ніхто не мог. У сонечныя выхадныя ў самым сэрцы старажытнага Полацка з’явілася сапраўдная чарнічная краіна: тут ладзіўся традыцыйны экафэст «Полацкія чарніцы-2015». І, як заўсёды, палачан і гасцей горада чакалі сюрпрызы.

Несцерка і чарнічныя каплі

Казачны чарнічны лес з ягаднымі палянкамі, які ў імгненне вока «вырас» на алеі па праспекце Францыска Скарыны, вабіў сваёй таямнічасцю. І, шчыра кажучы, было тут на што падзівіцца і чым пажывіцца! На пляцоўцы ААТ «Полацкі малочны камбінат» танцавалі сімпатычныя ягадка-чарнічка, сыркі ды малако, гучалі вясёлыя песні.

— Мы прапануем палачанам пакаштаваць чарнічныя пірагі, выпечаныя нашым поварам Аленай Курс. Акрамя гэтага, усе жадаючыя могуць паспытаць тарталеткі з нашымі дэсертамі і свежымі ягадамі, — расказала начальнік падраздзялення рознічнага гандлю ААТ «Полацкі малочны камбінат» Таццяна Акімава. А яшчэ на палянцы прадпрыемства гатавалі вельмі смачны кактэйль са свежымі чарніцамі, былі тут і духмяныя булачкі, варэнне, малачко ды кефір. Сапраўдны малочна-чарнічны рай… Працяг матэрыялу чытайце ў газеце «Полацкі веснік» за 24 Ліпеня 2015 г., №58 (на старонцы 5)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *