Полацкія сыркі заваявалі прызавыя месцы ў конкурсе «Чемпион вкуса-2016»

Экономика

У ААТ «Полацкі малочны камбінат» вырабляюць глазіраваныя сыркі самых розных відаў, у прастамоўі пакупнікі ласкава называюць іх «пандачкі», «мішкі», «гномікі», а яшчэ ёсць сыркі са згушчонкай, мармеладам. Дарэчы, на знешні рынак глазіраваныя сыркі з ванілінам і какао полацкія малочнікі пастаўляюць пад назвай «Мілава».
Зразумела, што спажыўцы аддаюць перавагу полацкім сыркам у першую чаргу за іх якасць. А яе высокі ўзровень у чарговы раз пацверділі вынікі конкурсу народнай дэгустацыі на выставе «Белагро-2016». У конкурсе «Чемпион вкуса-2016» у намінацыі «Сырок глазированный ванильный» I месца прысуджана полацкаму сырку глазіраванаму м.д.т. 26%, а II — сырку глазіраванаму ванільнаму м.д.ж. 19% — добра знаёмым нам «пандачцы» і «гноміку».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *