Маладая сям’я палачан Уваравых галасавала за мірную будучыню

Главное

Цудоўнае надвор’е таксама святкавала ў гэты дзень разам з выбаршчыкамі, ствараючы добры настрой. З самага ранку на ўчастак для галасавання №14, які працаваў у сярэдняй школе №2, спяшаліся людзі, каб аддаць свае галасы за дастойнага выбранніка ў Парламент краіны.

Гукі ваеннага аркестра в/ч 5530 разносіліся па школе, гасцінна запрашала школьная сталовая, дзе выбаршчыкаў чакала мноства прыгатаваных з любоўю страў.

Сярод жыхароў прыватнага сектара мікрараёна «Лазоўка» — нямала састарэлых. Як расказала старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Святлана Валюшкіна, больш за 200 чалавек запісаліся прагаласаваць на даму. Таму ў трох створаных для наведвання каманд з ліку членаў участковай камісіі клопатаў хапала. 388 выбаршчыкаў з-за розных абставін прагаласавалі датэрмінова, а ў дзень выбараў да 12.00 — многія з выбаршчыкаў участка выканалі свой гра­мадзянскі абавязак.

Цёпла адазвалася старшыня, яна ж дырэктар СШ №2, пра маладых выбаршчыкаў, якія галасавалі ўпершыню. Сярод 18 чалавек былі і выпускнікі школы. Для кожнага знайшліся добрыя словы віншаванняў, памятныя пада­рункі. Якраз у час нашай размовы на ўчастак завітала маладая сям’я Уваравых з маленькім дзіцём. І Аляксей, і Лена вучыліся ў гэтай школе. «Лена ў нас была акты­вісткай, Лёша — выдатным спартсменам. Мы рады павіншаваць нашу выпускніцу і маладую маці, якая галасуе сёння ўпершыню», — сказала, уручаючы памятны падарунак, Святлана Валюшкіна.

«Для нас сёння двайное свята, — гаворыць Лена. — Мы пайшлі на выбары ўтрох, і сёння нашай дачушцы Арышы споўні­лася 3 месяцы. Усе разам мы галасавалі за мірную будучыню, за юных грамадзян нашага роднага горада».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *