Гарадскі паселак Ветрына Полацкага раёна адзначыў 512 год

Культура

Любае сэрцу Ветрына», — так, напэўна, думаў кожны, хто ў цудоўны вераснёўскі дзень прыйшоў на свята гарпасёлка, якому споўнілася 512 год.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Канцэртная пляцоўка ў цэнтры Ветрына «ажыла» яшчэ з ранку — ладзілі канцэрт навучэнцы Ветрынскай дзіцячай школы мастацтваў. Працаваў святочны гандаль, прыцягвалі ўвагу выставы майстроў-ветрынцаў і юных мастакоў, дзятву чакалі гульні і конкурсы. Апоўдні пазыўныя паклікалі ўсіх на ўрачыстае адкрыццё свята. Народны ансамбль песні «Мельница» Ветрынскага гарпасялковага Дома культуры пачаў яго з выканання «Ветрынскага вальса» — свое­асаблівага гімна гарпасёлка. Трэба было чуць, колькі прызнанняў у любові і міла­вання да роднага краю гучала ў яго радках…

OLYMPUS DIGITAL CAMERA Да ветрынцаў і гасцей з прывітальным словам звярнуўся старшыня Ветрынска­га сельвыканкама Аляксей Аляксеевіч Лупач, які пажадаў, каб гэтае свята пад мірным небам доўжылася з году ў год, услаўляючы жыхароў, сапраўдных патрыётаў роднага краю. Да землякоў звярнуўся і вядомы на Полаччыне гісторык і краязнаўца, аўтар многіх кніг пра роднае Ветрына, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Раманавіч Карасёў, які гаварыў пра багатую гісторыю Ветрыншчыны, у якой шмат і трагічных старонак.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAСёлета да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ля дота №9 Ветрынскага асобнага узмацняльнага раёна была адчынена мемарыяльная дошка ў памяць аб загінуўшых абаронцах, сярод якіх было шмат ветрынцаў. Мужна змагаліся з ворагам на ветрынскай зямлі і яе вызваліцелі, помнік якім узвышаецца ў цэнтры пасёлка. Віктар Раманавіч заклікаў землякоў захоўваць гістарычную спадчыну роднага краю і пажадаў, каб Ветрына заўсёды квітнела пад мірным небам «абласканае вятрамі цёплымі, гаючымі, і абсыпанае начамі зоркамі бліскучымі».
На свяце гучалі словы ўшанавання ў адрас паважаных старажылаў Ветрына: Е.А.Сенінай, Н.В.Карчэўскай, Я.Ф.Сташулёнак, Н.К.Люцько, Т.Н.Мала­ток, Ю.С.Вальмус, М.З.Дзікавай, Т.С.Сяр­геевай, М.І.Квачонак, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Ф.Я.Асіпенка і А.Л.Багдановіча і іншых ветрынцаў пажылога ўзросту. Музычным падарункам для іх сталі песні ў выкананні музычнага ансамбля «Радуга» Ветрынскай пярвічнай ветэранскай арганізацыі. Сярод артыстаў, якія так цудоўна спявалі на сцэне, былі і старшыня «пярвічкі» Л.М.Васева, і нават старажыл Т.С.Сяргеева, якая заўсёды вызначалася актыўнасцю і зараз імкнецца быць у страі. На святочнай сцэне выказалі свае прывітанні ветрынцам і віншаванні з днём народзінаў роднага пасёлка прадстаўнікі Полацкага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сельгасвытворчасці, Ветрынскай ЖКГ, Ветрынскай СШ імя Дз.В.Цябута.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAЯны прадставілі свае візіткі, канцэртныя выступленні, уручылі граматы лепшым работнікам. Ганарыцца пасёлак і сваімі вядомымі жыхарамі, якія ўнеслі важкі ўклад у яго развіццё і вядомыя на ўсю Полаччыну і далей. Вельмі шмат імёнаў паважаных ветрынцаў было названа на свяце, у іх гонар гучалі музычныя падарункі, цудоўныя танцавальныя нумары ў выкананні школьнікаў. Ушанавалі ветрынцы і народных майстроў, сярод якіх вядомы рацыяналізатар В.В.Лабовіч, які сам змайстраваў трактар, зычылі здароўя і маленькім жыхарам пасёлка Насці Карчэўскай, Кіры Кордэк, Мілене Будзько і Мілане Серафімавай, якія нарадзіліся ў верасні. А ўсяго сёлета колькасць жыхароў пасёлка(зараз у ім пражываюць 2295 чалавек) павялічылася на 37 дзяцей, а справілі вяселлі 12 маладых сем’яў!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA
Калі ідзеш па ветрынскіх вулачках, радуюць вока добраўпарадкаваныя двары, дзе жывуць дбайныя гаспадары.На свяце пасёлка былі падведзены вынікі конкурсаў па добраўпарадкаванні. Старшыня Ветрынскага сельвыканкама А.А.Лупач пад апладысменты прысутных уручыў памятныя падарункі пераможцам: у намінацыях «Лепшая сядзіба», «Лепшы кветнік» — А.А.Цюкала, М.Г.Патрэбка, Р.І.Язерскас, М.М.Лотышу, А.В.Юдаеву і Г.А.Бондаравай; у намінацыі «Лепшая прысядзібная тэрыторыя» — жыхарам вул.Армейскай — А.А.Магерка, Т.С.Драздовай і Р.А.Худзенка (дом №9); Т.У.Бабенка (дом №4), Т.М.Медзель (дом №6) і І.М.Сітдзікавай (дом №8). А таксама жыхарам дома №86 па вул.Леніна Н.К.Талапіла і З.Ф.Леановіч.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA
Яркім акордам свята стаў упершыню праведзены конкурс «Мисс Ветрино-Дюймовочка-2016», у якім бралі ўдзел тры чароўныя дзяўчынкі — Эвеліна Ярмаш, Сабіна Гаўрыкава і Маша Багірава. Захапляльнае было відовішча, калі гэтыя «кнопачкі» выконвалі цікавыя заданні конкурсу. Хваляваліся бацькі, хваляваліся дзяўчынкі, але шоу атрымалася! І хоць па колькасці балаў перамагла Сабіна Гаўрыкава, усе прыгажуні атрымалі памятныя падарункі ад прадстаўнічага журы на чале з А.А.Лупачам. Вось такім цудоўным святам адзначылі ветрынцы День нараджэння свайго пасёлка. Як трапна заўважыў яго натхніцель і арганізатар, дарэчы, сам ветрынец, дырэктар Ветрынскага гарпасялковага Дома культуры Аляксандр Камянкоў, — «рабілі свята ўсе разам, з любоўю!».

OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *