Шаноўныя сябры «Полацкага весніка», запрашаем вас 29 сакавіка ў 16.00 ў канферэнц-залу Полацкай цэнтральный бібліятэкі імя Францыска Скарыны на незвычайную сустрэчу рэдакцыі з чытачамі

Главное

Шаноўныя сябры «Полацкага весніка»! Запрашаем вас 29 сакавіка ў 16.00 ў канферэнц-залу Полацкай цэнтральный бібліятэкі імя Францыска Скарыны на незвычайную сустрэчу рэдакцыі з чытачамі, прысвечаную 100-годдзю полацкай газеты.

Тут вы зможаце не толькі пазнаёміцца з су­працоўнікамі рэдакцыі, задаць ім пытанні, але і прапанаваць тэмы, якія вы хацелі б убачыць на старонках «Полацкага весніка». Акрамя гэтага, вас чакае ўнікальная выстава, якая раскажа пра гісторыю і сённяшні дзень полацкай газеты. І гэта яшчэ не ўсё! Для вас работнікі бібліятэкі падрыхтавалі інтэрактыўную віктарыну, пазнавальныя відэаролікі. А аматараў таямніц і загадак у 15.00 запрашаем у бібліятэку на квэст «У пошуках апошняга нумара». Для ўдзелу ў гульні запісвайцеся па тэлефоне 42-34-51.
Прыходзьце, і вы не пашкадуеце! Будзе вельмі цікава!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *