Падведзены вынікі раённага і абласнога спаборніцтваў па вытворчасці малака сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за ліпень.

Заботы сельские

Падведзены вынікі раённага і абласнога спаборніцтваў па вытворчасці малака сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за ліпень.
Да нашага гонару ІІІ месца ў абласным спаборніцтве заняла працалюбівая даярка з фермы Кауны УП «П-С Карпекі»
Галіна Шчэрбік. Ад замацаванага статка з 34 кароў жанчына надаіла 28,6 тоны малака, сярэдні ўдой на карову за месяц склаў 842 кілаграмы «белага золата». У раённым спаборніцтве Галіна Шчэрбік па выніках працы стала першай. Побач з ёй працуе яшчэ адна перадавая працаў­ніца Святлана Віткоўская, якая ўжо не першы раз перамагла па надоях сярод маладых даярак Полацкага раёна. Вынік яе працы за месяц — валавы надой 22,1 тоны каштоўнага прадукту. Сярод малочнатаварных ферм лепшыя вынікі працы ў ліпені паказалі жывёлаводы фермы Новыя Гараны №1 (загадчыца Надзея Бортнікава) ААТ «Новыя Гараны». Працалюбівы калектыў надаіў 114,8 тоны малака ад 150 рагуль, сярэдні ўдой на карову склаў 765 кілаграмаў малака. Усе малочныя пераможцы атрымаюць дыпломы і прэміі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *