Зварот Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў да жыхароў Віцебскай вобласці

Главное

Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!
Дарагія землякі!
Ад імя абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў запрашаем вас прыняць удзел у важнай і адказнай справе — выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання.
У гэтую нядзелю кожны паўналетні жыхар рэгіёну, які валодае выбарчым правам, можа прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць за таго кандыдата, якому давярае.
Выбіраючы дэпутатаў абласнога, гарадскога, раённага, сельскага Саветаў дэпутатаў, кожны з нас уплывае на работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання рэгіёну, на паступальны рух эканомікі Віцебскай вобласці, яго сацыяльнай сферы, парадак і стабільнасць у нашым агульным доме і на роднай зямлі.
Выбар — за вамі!

М.М.ШАРСНЁЎ, старшыня Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта.
У.У.ЦЯРЭНЦЬЕЎ,
старшыня Віцебскага
абласнога Савета
дэпутатаў.