У Полацку пачаліся работы па рамонце маста праз Палату каля Сафійскага сабора

Главное

Неаднаразова чытачы нашай газеты задавалі пытанне: ці хутка пачнуцца работы па рамонце маста праз Палату каля Сафійскага сабора?

І вось добрая навіна для ўсіх палачан, а асабліва — для жыхароў мікрараёна Запалоцце. Учора падраздзяленні КУП «ЖКГ г.Полацка» прыступілі да рамонту.
Як паведаміў дырэктар КУП «ЖКГ г.Полацка» А.М.Міхалевіч, работы плануецца завяршыць на працягу тыдня, абноўлены мост плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 20 ліпеня.