Палачанка распавядае пра сваю малую радзіму

Общество

Для любога чалавека няма нічога даражэйшага і мілейшага за яго радзіму, родны кут. У сучасным свеце ўсё перамянілася. Колькі людзей вымушаны пакінуць свае дамы, уцякаючы ад бомбаў і куль! Іншыя самі пакідаюць радзіму, едуць туды, дзе, на ix думку, можна стаць багатымі і, значы­­ць, шчаслівымі. Як бы там ні было, я ўпэўнена, што і тыя, і другія аднолькава будуць успамінаць родныя мясціны, дзе нарадзіліся, выраслі, зрабілі першыя крокі ў жыццё. Гэтыя ўспаміны павінны быць светлымі, з радасцю, цеплынёй родных людзей, спакоем. У гэтым месцы самая прыгожая прырода, тут самыя добрыя людзі, а таксама тут самыя цікавыя казкі. Усё гэта таму, што тут знаходзіцца роднае, любімае, сваё.

Holy Cross Cathedral. Church of the Transfiguration. Polotsk.

У вогуле, калі я гавару пра родны край, уяўляю найперш прыроду, што дорыць нам столькі незабыўных уражанняў.
Восенню зямля прыбіраецца ў жоўта-залацістыя строі і кружыць у лістаным вальсе. 3іма axiнae лясы і палі снежнай коўдрай. Ты правальваешся па калена ў снег, купаешся ў гэтым белым раздоллі. Вясной хочацца стаць звонкім жаваранкам, узняцца ўвысь, каб аж дух захапіла ад хвалявання і шчасця. А пра лета і гаварыць няма чаго! Цёплае сонца, духмяны водар лугавога разнатраўя, бясконцая сінь неба і xpycткі агурок.

Родны кут — гэта месца, дзе заў­сёды з табой будуць цёплыя матуліны рукі, мудрыя парады бацькі, бабуліны казкі i дзядулевы арэлі.
Месцам такога прыцягнення для мяне будзе заўсёды Полацк, бо ў iм я нарадзілася і жыву. Гэта той родны кут, які «забыць не маю сілы». Жыць у Полацку — гонар і адказнасць для беларуса. 3 далёкай мінуўшчыны паўстаюць перад намі велічныя постаці тых, хто сваімі справамі ўславіў родны горад, родны край. Гэта Рагвалод — князь Полацкага княства. Гэта Рагнеда — родапачынальніца ўcix полацкіх князёў. Гэта Усяслаў Чарадзей, пры якім быў пабудаваны славуты Сафійскі сабор. Гэта яго ўнучка славутая Еўфрасіння Полацкая, якая з’яўляецца нябеснай заступніцай усёй беларускай зямлі. Гэта першадрукар Францыск Скарына, што праславіў свой горад на ўвесь свет. Гэта i тыя, хто бараніў родны горад у ваенны час, будаваў новыя мікрараёны, пракладваў дарогі, рабіў усё для таго, каб наш Полацк стаў такім, якім мы бачым яго сёння.

Мы вырасцем, раз’едземся па свеце, а ў сэрцы заўсёды будзе жыць адзіны куточак цеплыні і спакою, дзе адчуваеш сябе па-сапраўднаму шчаслівым. Мы павінны захаваць непаўторнасць нашага краю, памножыць яго славу сваімі добрымі справамі i ўчынкамі, каб тыя, хто будзе жыць пасля нас, маглі гаварыць: «Мой родны кут, як ты мне мілы!»

Паліна Кушнер,

СШ №18 імя Еўфрасінні Полацкай.