16 гасцёўняў Дзеда Мароза адчынілі свае дзверы ў клубных установах Полацкага раёна

Общество

16 гасцёўняў Дзеда Мароза адчынілі свае дзверы ў клубных установах Полацкага раёна.

Большасць сельскіх Дамоў культуры су­стракаюць гасцей з 11 гадзін і да вечара. Да галоўных герояў навагодняга свята — Дзеда Мароза і Снягуркі — вяскоўцы звяртаюцца з просьбамі павіншаваць дзяцей па месцы жыхарства, прыходзяць, каб адчуць навагодні настрой. Па запэўніванні артыстаў, ніводны з гледачоў — любога ўзросту — не выходзіць з Дома культуры без шчаслівай усмешкі.


На днях мы завіталі ў Багатырскі сельскі Дом культуры, дзе сталі сведкамі цудоўнай навагодняй казкі, героямі якой былі казачныя навагоднія персанажы. Уражанні ад убачанага — самыя лепшыя!