Пытанне гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый Полацкага раёна да веснавой сяўбы разглядалася на чарговым пасяджэнні райвыканкама

Главное Заботы сельские

У гэтыя дні кіпіць праца на палях 14 сельгаспрадпрыемстваў Полацкага раёна: вядзецца падрыхтоўка глебы пад веснавую сяўбу. Учора на ворыве ва ўрочышчы ля вёскі Тросніца працаваў Сяргей Козік, механізатар ААТ “Полацкі аграсервіс”. На сваім жалезным кані “Беларус 3022” з ППА 8.4. малады мужчына прабываў у добрым настроі. “Ужо глеба вясной пахне, самы час араць!”, — выказаў жаданне працаваць механізатар, які старанна працуе ў гаспадарцы ўжо 10 год.

Падрыхтоўка да веснавой сяўбы разглядалася на чарговым пасяджэнні райвыканкама.
Пытанне гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый Полацкага раёна да правядзення вясенніх палявых работ у 2020 годзе разглядалася ў рэжыме канструктыўнага дыялогу старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча з начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Мікалаем Баратынскім і спецыялістамі ўпраўлення, кіраўніком Полацкай інтэграцыйнай структуры Васілём Хамёнкам. У абмеркаванні надзённага пытання браў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Шаўчук.
У 2020 годзе вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі павінна быць забяспечана на ўзроўні 106% пры рэнтабельнасці продажу не меней за 4%. Неабходна забяспечыць валавы збор зерня 44 тысячы тон, алейнага насення рапсу 4,4 тысячы тон, нарыхтаваць травяных кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі – 64,7 тысячы тон.
На 2020 год структура пасяўных плошчаў сельскагаспадарчых культур сфарміравана пад неабходнасць раслінаводчай прадукцыі, у пешую чаргу, пад галіну жывёлагадоўлі, з улікам росту аб’ёму вытворчасці, паставак ў лік дзяржаўных патрэб, засыпку насенных фондаў пад ураджай 2021 года. У структуры пасяўных плошчаў зерневая група зойме 16000 гектараў ці 51%, крыжакветкавыя 4100 гектараў ці 13%, кармавыя культуры – кукуруза і шматгадовыя травы – 8934 гектары ці 28,45%.
Пад ураджай бягучага года пасеяна 8075 гектараў азімых зерневых, у тым ліку на зерне – 7435 гектараў.
Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур складзе 26116 гектараў, план яравой сяўбы – 15368 гектараў.
З восені 2019 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна ўзнята зябліва на плошчы 9175 гектараў. Аб’ём веснавога ворыва складае 6193 гектары. Шмат давядзецца працаваць ДП “Астроўшчына”, дзе належыць узараць плошчу 810 гектараў, УП у “Эксперыментальнай базе “Ветрынская” план 863 гектары, у “Полацкім аграсервісе” – 90 гектараў. Для правядзення веснавога ворыва з улікам узаранага патрабуецца 15 каляндарных дзён, а для гэтых гаспадарак 19 ,25, 20 адпаведна.
Абмяркоўвалася выкананне задання па засыпцы насення яравых зерневых і зернебабовых культур да веснавой сяўбы, пра якасць насеннага матэрыялу. У 2020 годзе плануецца правесці падсеў траў на раллі на плошчы 2380 гектараў бабовых траў ў чыстым выглядзе і перазалужэнне палепшаных лугавых угоддзяў на плошчы 2530 гектараў.
Бадрабязна абмяркоўваліся аб’ёмы назапашаных угнаенняў, забяспечанасць пратравамі, гербіцыдамі, сродкамі абароны раслін. Прааналізавана колькасць тэхнікі і яе тэхнічны стан. У сельгасарганізацыях распрацаваны мерапрыемствы, накіраваныя на бяспечную эксплуатацыю ўсяго машынна-трактарнага парку, сельскагаспадарчых машын, а таксама бяспечную працу персаналу, які будзе задзейнічаны на вясенне-палявых работах.
Працу ў полі плануецца арганізаваць у дзве змены, для выканання ўсіх работ будуць прыцягнуты памочнікі з гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый.
Кіраўнік Полацкай інтэграванай структуры, дырэктар УП “Полацкі малочны камбінат” Васіль Хамёнак расказаў пра выкананне бізнэс-плану структуры з улікам шляхоў па павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Сёлета інтэграваная структура актыўна займалася рамонтам сельскагаспадарчай тэхнікі, забяспечыла ўгнаеннямі на суму 700 тысяч рублёў гаспадаркі Полацкага раёна, якія ўваходзяць у структуру, зараз набывае пратравы, вырашае пытанні з забеспячэннем гаспадарак палівам.
Традыцыйна будзе арганізавана харчаванне ўдзельнікаў вясенне-палявых работ, прафсаюзамі будзе забяспечаны кантроль за яго арганізацыяй, а таксама за захаваннем правілаў тэхнікі бяспекі і аховы працы.
Ігар Марковіч падкрэсліў, што веснавая сяўба – гэта экзамен як для Полацкай інтэграванай структуры, так і для спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. “Задачы,- падкрэсліў кіраўнік Полацкай раённай улады, – агульныя і адзіныя для ўсіх, яны будуць накіраваны на вынік”.

Мікалай Баратынскі,
намеснік старшыні Полацкага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы:
— Тэхніка, якая маецца ў 14 сельгасарганізацыях Полацкага раёна, пры правільнай арганізацыі яе выкарыстання, дазволіць правесці падрыхтоўку глебы, сяўбу яравых зерневых і зернебабовых культур, рапсу, кукурузы ў максімальна кароткія тэрміны. З улікам забяспечанасці пасяўнымі агрэгатамі сяўбу зерневых і зернебабовых культур магчыма правесці за 14 дзён, яравога рапсу за 4 дні.