Мерапрыемствы да Дня музеяў-2020 пройдуць у Полацку

Актуальное Культура

Штогод 18 мая ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У гэтым годзе Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік прапануе сустрэцца ў віртуальнай прасторы, дзе атмасферу свята ствараюць падрыхтаваныя спецыяльна для вас майстар-класы, прэзентацыі, інтэрв’ю і г.д.

Далучайцеся да мерапрыемства «Дзень музеяў-2020 у Полацку», якое пачнецца 16 мая а 12-й гадзіне, праз суполкі музеяў запаведніка ў сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте, а таксама на афіцыйным сайце музея-запаведніка.


Мерапрыемства распачне відэапаштоўка «Прывітанне з Полацка», якая пакажа горад з яго помнікамі ад усходу да заходу сонца з вышыні вежаў Сафійскага сабора. Праграму працягнуць віртуальныя праекты, падрыхтаваныя музеямі запаведніка. Па традыцыі завершыць святкаванне музычны падарунак ад канцэртнай залы Сафійскага сабора.

Музей беларускага кнігадрукавання
«НЕфарматнае інтэрв’ю: 10 папулярных пытанняў музейшчыку»

Мастацкая галерэя
Стварэнне рэплікі ўнікальнага экспаната ў арт-студыі «Калекцыйныя скарбы» online
Відэапрэзентацыя праекта «Гравёрная майстэрня запрашае»

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я
Відэаролік «Традыцыйная драўляная цацка Паазер’я»
Майстар-клас па вырабе саламянага павука «Павучок йдзе —шчасце вядзе»

Дзіцячы музей
Відэаролік «Нараджэнне выставы. Традыцыйная гліняная цацка Кацярыны Зяленскай»

Краязнаўчы музей
Віртуальная прэзентацыя выставы «Мая сям’я —маё багацце!»

Прыродна-экалагічны музей
Бёрдвочынг «У полацкім парку»
Майстар-клас па вырабе карціны «Лясны артыст» у тэхніцы кінусайга

Канцэртная зала Сафійскага сабора
Канцэртная праграма «А музыка чароўная гучыць…»