Цэнтр новых ідэй сумесна з Цэнтрам урбаністыкі і дызайну запрашаюць на інтэрактыўную дыскусію “Што рабіць з транспартнымі праблемамі горада. Urban Day у Наваполацку”.
Сустрэча адбудзецца ў суботу, 23 лістапада, а 16:00 у Дысказале ПДУ (вул. Блахіна, 30).
Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства.
Экалагічная сітуацыя, закрыццё мастоў, павелічэнне колькасці трамваяў і ровараў – гэтыя праблемы моцна хвалююць жыхароў Полацка і Наваполацка. Як лепш развіваць транспартныя сістэмы гарадоў? Ці можна палепшыць экалогію? Як Полацк і Наваполацк выглядаюць у параўнанні з іншымі буйнымі гарадамі краіны? Гэтаму, а таксама тэме, як зрабіць нашыя гарады лепшымі, і будзе прысвечана наша сустрэча.
У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з экспертамі ды проста файна правесці час! Пасля дыскусіі будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы і за келіхам віна.
Праграма:
16:00 — 16:20
Рэгістрацыя (кава і пачастунак).
16:20 — 17:00
“Што чакае Наваполацк і Полацк?” Прэзентацыя Рэйтынга беларускіх гарадоў. Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтра новых ідэй.
17:00 — 18:00
Серыя кароткіх выступаў “Як змяняюцца нашы гарады”.
“Галоўныя экалагічныя праблемы Наваполацка”. Аляксандр Казлоў, эколаг.
“Як мы рабілі новыя прыпынкі для нашых гарадоў”. Таццяна Цярэшчанка, Цэнтр урбаністыкі і дызайну.
“Транспартная сістэма здаровага чалавека”. Павел Астапеня, дырэктар “ЭТС-Консалт”.
18:00 — 19:00
Дыскусія “Што чакае роварны рух у Полацку ды Наваполацку і ў іншых частках краіны”. Павел Астапеня, Таццяна Цярэшчанка, Аляксандр Медзель.
Мадэратар: Антон Раднянкоў, Цэнтр новых ідэй.