Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер.

Главное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер. Цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.
Ордэнаў і ганаровых узнагарод удастоены 36 чалавек за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальных адносін, навуковай дзейнасці, сферы аховы здароўя, мастацтва, культуры і спорту. «Вашы дасягненні ў цяперашні няпросты час сведчаць аб тым, што сапраўдным залогам поспеху з’яўляецца ініцыятыва, прафесіяналізм і адказнае стаўленне да справы», — падкрэсліў беларускі лідар.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *