У Сафійскім саборы можна наведаць экскурсію з аўдыёгідам

Главное

У Сафійскім саборы дзейнічае новая паслуга — экскурсія з аўдыёгідам. Наведвальнікі музея самастойна знаёмяцца з экспазіцыяй, слухаючы запіс на рускай, беларускай і англійскай мовах. У дадатак да аўдыёгіда выдаецца даведнік з планам Сафійскага сабора і карта г.Полацка.

За першы тыдзень новай паслугай, якая каштуе 50 тысяч рублёў, скарысталіся некалькі чалавек, і ўсе яны выказалі станоўчыя водгукі. Карта нашага старажытнага горада з пазначанымі на ёй іншымі музеямі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка застаецца турыстам на памяць, і з яе дапамогай яны могуць знайсці любы музей самастойна.

Алина БОЛЬШАКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *