Полацк ператворыцца ў мядовую сталіцу

Главное

У наступную пятніцу, 14 жніўня, Полацк ператворыцца ў мядовую сталіцу. А алея па праспекце Францыска Скарыны стане мядовай.

Палачан і гасцей горада чакае незвычайнае свята. У самым сэрцы старажытнага горада размесцяцца мядовыя падворкі сельсаветаў Полацкага раёна, дзе можна будзе пакаштаваць і набыць самага карыснага, смачнага мядочку. А яшчэ завітаць у «Акадэмію пчалярскага май­стэрства». На плошчы Францыска Скарыны будуць працаваць гандлёва-кулінарныя пляцоўкі.

На алеі па праспекце Францыска Скарыны размесцяцца і тэматычныя пляцоўкі. Кожная рыхтуе культурна-забаўляльную праграму, вясёлыя візіткі. Гасцей свята чакаюць конкурсы, віктарыны, жартоўныя спаборніцтвы. А яшчэ тут можна будзе сустрэць імправізаваныя вулічныя тэатры. А завітаўшы на канцэртныя пляцоўкі (іх бу­дзе дзве), палачане і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад цудоўных творчых нумароў полацкіх артыстаў!

На свяце будуць вызначаны «Мядовы цар», «Самы яркі мядовы падворак», «Самая мядовая тэматычная пляцоўка», «Самае мядовае меню», «Самая артыстычная трупа».

Дарэчы, упершыню ў мядовым свяце прыме ўдзел і рэдакцыя нашай газеты «Полацкі веснік». Калектыў рэдакцыі разам са сваімі сябрамі ўжо прыдумаў незвычайную праграму!
Свята «Полацк — мядовая сталіца-2015» абяцае быць вельмі цікавым, насычаным, крэатыўным, шматлюдным і, вядома, салодкім!

А пачнецца яно ў 15.00!
Прыходзьце за мядком і ў добрым настроі!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *