Полацкім РУПП «Спадчына Ф.Скарыны» набыта і запушчана поўнакаляровая лічбавая друкавальная машына.

Главное Экономика

У рамках інавацыйнага праекта «Мадэрнізацыя вытворча­сці этыкетачнай і мяккай упаковачнай прадукцыі» на Полацкім РУПП «Спадчына Ф.Скарыны» набыта і запушчана ў эксплуатацыю поўнакаляровая лічбавая друкавальная машына прафесійнага ўзроўню. Новае абсталяванне набыта за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Дзякуючы набытку полацкія друкары атрымалі магчы­масць пашырыць спектр работ па вырабу этыкетачнай прадукцыі, выпускаць якасную каляровую этыкетку ў аркушах, у тым ліку — на мелаванай этыкетачнай паперы і тонкім кардоне, рабіць рэкламныя лістоўкі і буклеты, а таксама больш хутка, якасна і з найменшымі выдаткамі друкаваць малатыражную этыкетку.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *