Віншаванне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча з Раством

Главное Духовность

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, 

паважаныя жыхары і госці нашай сінявокай Бацькаўшчыны!

Хрысціянскі свет увахо­дзіць у святкаванне Вялікай Падзеі — Нараджэння Божага Сына. Гэта падзея, якая перакрочвае межы часу, і мы не толькі ўспамінаем Нараджэнне Хрыста, мы зноў і зноў сустракаем з’яўленне Бога ў гэтым свеце.

Мы павінны сёння абудзіцца як хрысціяне, падобна да тых пастушкоў, што на заклік анёлаў пайшлі шукаць Нованароджанага Збаўцу ў Бэтлееме, каб наша вера магла ўрата­ваць гэты свет ад бяды. Бо толькі вера ў Бога, Які ёсць Любоў, можа супрацьстаяць фанатызму, у імя чаго і сёння яшчэ забіваюць людзей. Спыніць гэта можа толькі ўсёпрабачальная Божая Міласэрнасць, якая дзейнічае праз тых, хто ў Яе паверыў.

Няхай святло Бэтлеем­скай зоркі пакажа нам шлях да тых каштоўнасцей, якія падараваў нам Усемагутны праз Цуд у звычайнай палесцінскай стайні, а збудаванае на іх жыццё хай нясе радасць і супакой усім людзям добрай волі. Радасці, святла і супакою ад Нованароджанага Збаўцы! Са святам!

+ Алег Буткевіч,
біскуп Віцебскі.
Віцебск,
Божае Нараджэнне 2015.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *