Пяцёра юных палачан пабывалі на галоўнай елцы краіны ў Палацы Рэспублікі

Главное

  Цэнтральнай падзеяй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая праходзіць у Беларусі з 11 снежня па 10 сту­дзеня, стала навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. На галоўную ёлку краіны з’ехаліся сотні хлопчыкаў і дзяўчынак — пераможцаў розных конкурсаў, спаборніцтваў, алімпіяд. Пабывалі ў сталіцы і пяцёра юных палачан — Данііл Кірш (Зялёнкаўская ДС-СШ), Вікторыя Чыжова (Полацкае кадэцкае вучылішча), Лізавета Лапуцэвіч (СШ №6), Нікіта Тамашэвіч (ПДГ №2), Ілля Шашукоў (СШ №10). Як падкрэсліў у сваім віншаванні Кіраўнік дзяржавы, у падрастаючым пакаленні ўвасабляюцца самыя светлыя мары і надзеі не толькі іх бацькоў, але і ўсёй краіны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *