Пяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня

Главное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 мая падпісаў Указ №164 «Аб скліканні пятага Усебеларускага народнага сходу». Рашэнне аб скліканні 22-23 чэрвеня ў Мінску пятага Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт прыняў у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на
2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.
Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу, якая складае 2,5 тысячы чалавек, а таксама вызначаны найважнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *