Гаспадарка «П-С Карпекі» Полацкага раёна прызнана пераможцай рэспубліканскага агляду-конкурсу

Главное Заботы сельские

На зямлі павінен быць парадак — такі галоўны прынцып працы кіраўніка сельгаспрадпрыемства «П-С Карпекі» Аляксандра Кавалёва і галоўнага агранома гэтай гаспадаркі Іны Ванславовіч (на фота).

Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» гэтая гаспадарка Полацкага раёна прызнана пе­раможцай сярод сельгаспрад­прыемстваў.Названы конкурс право­дзіцца штогод, і яго мэты — зацікаўленасць людзей, працуючых на зямлі, у эфектыўнасці выкарыстання і ахове земляў, павышэнне ўрадлівасці глебы, культуры земляробства. Кампетэнтная камісія ацэньвала агульны эстэтычны выгляд палёў (выраўненасць, адсутнасць кустоўя, пустазелля, стан пасеваў і інш.), улік папярэднікаў пры размяшчэнні культур, пад’ём зябліва пад ураджай будучага года ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны, а таксама паўнату і мэтавае выкарыстанне земляў.

— У апрацоўцы глебы, на сяўбе і падчас уборкі сельскагаспадарчых культур вялікая нагрузка кладзецца на механізатараў. Але нашы кадры не стамляюцца вучыцца, і потым, калі мы атрымліваем добрыя ўраджаі, самі задаволены, што намаганні пры­кладаліся не дарэмна. Мы імк­немся працаваць з захаваннем усіх тэхналогій: пачынаючы ад тэрмінаў пасадкі, якасці насен­нага матэрыялу, своечасовых хімапрацовак да ўнясення ўгнаенняў.

Сёлета, напрыклад, мы можам ганарыцца вырашчанай канюшынай, тэхналогію вырошчвання і скашвання якой вывучылі дасканала, атрымалі добрую ўраджайнасць рапсу, збожжавых. Сёлета пад кукурузу мы аддалі плошчу 300 гектараў замест 260.

І не пашкадавалі! Прадпрыемства-інвестар дапамагло з набыццём угнаенняў для гэтай культуры, сыграла сваю ролю і своечасовае ўнясенне арганікі. І на сённяшні дзень каралева палёў дэманструе ўраджайнасць 516 цэнтнераў з гектара, — з гонарам расказваў Аляксандр Кавалёў.Разам з галоўным аграномам яны штогод загадзя, яшчэ вясной, пралічваюць ураджайнасць культур, прагназуюць колькасць назапашаных кармоў. Планаванне працы — палова поспеху. Гэту ісціну добра засвоілі і кіраўніцтва, і працаўнікі «П-С Карпекі».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *