У Полацкім раёне завяршылася ўборка кукурузы.

Заботы сельские

У Полацкім раёне завяршылася ўборка кукурузы. Сёлета «каралева палёў» асабліва ўра­дзіла. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 337,1 ц/ га, гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у Віцебскай вобла­сці. Сярод гаспадарак высокіх поспехаў дасягнулі ААТ «Новыя Гараны» (509 ц/га), філіял «Мілк-Агра» (506,9 ц/га), ААТ «Банонь-Агра» (490ц/га).
У цяперашні час вяскоўцы заняты ачысткай насення, шчыруюць на пад’ёме зябліва. Добры тэмп трымаюць калектывы механізатараў ААТ «Новыя Гараны», КУСГП «Палата».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *