У сельгаспрадпрыем­стве «П-С Карпекі» Полацкага раёна адкрыта новая ферма «Кауны»

Главное Заботы сельские

Значная падзея на мінулым тыдні адбылася ў сельгаспрадпрыем­стве  «П-С Карпекі»: урачыста, з пераразаннем традыцыйнай чырвонай стужкі адкрылася новая ферма «Кауны» на 200 галоў
буйной рагатай жывёлы.
Гэты аб’ект уключаны ў Праграму развіцця малочнай галіны Віцеб­скай вобласці і напрыканцы мінулага года, 30 снежня, — быў здадзены ў эксплуатацыю яго першы пускавы комплекс. Падчас урачыстасці старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук шчыра дзякаваў генеральнаму дырэктару ААТ «Полацк-Шкловалакно» Андрэю Бунакову за фінансаванне будаўніцтва, а генпадрадчыку — дырэктару
СРБУ-3 г.Наваполацка Аляксандру Каралёнку — за якасную працу.

 

%d1%84%d0%b5%d1%80%d0%bc%d0%b0-%d0%ba%d0%b0%d1%83%d0%bd%d1%8b-022
— Дзякуючы новай ферме дойны статак гаспадаркі «ПС-Карпекі» павялічыцца на дзве сотні, новыя тэхналогіі догляду за жывёлай дазволяць павысіць якасць і павялічыць вытворчасць малака і ў выніку палепшыць эканоміку гаспадаркі, — адзначыў Мікалай Шаўчук.
Ужо ў гэтым годзе побач з новым комплексам будзе пабудавана сучасная даільная зала, з’явяцца кармавыя ямы, будзе добраўпарадкавана тэрыторыя фермы. У перспектыве гэты аб’ект дасць штуршок развіццю не толькі гаспадаркі «П-С Карпекі», але і населенага пункта Кауны.

%d1%84%d0%b5%d1%80%d0%bc%d0%b0-%d0%ba%d0%b0%d1%83%d0%bd%d1%8b-031
Генеральны дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалакно» Андрэй Бунакоў зазначыў, што ў мінулым годзе прадпрыемства, якое ён узначальвае, павялічыла магутнасці на 20 працэнтаў, а гэта ўжо — іншая эфектыўнасць вытворчасці. Ён выказаў задавальненне, што ўдалося дапамагчы сваёй падшэфнай гаспадарцы, і цяпер ёсць падстава для павышэнне эфектыўнасці працы і ў сяльчан.
Дырэктар спецыялізаванага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №3 г.Наваполацка Аляксандр Каралёнак расказаў, што напрамак іх дзейнасці — будаўніцтва нафтахімічных і перапрацоўчых комплексаў, але яны паўдзельнічалі разам з субпадрадчыкам — будаўніча-мантажным трэстам №16 г.Наваполацка — у будаўніцтве гэтага сельскагаспадарчага аб’екта з жаданнем, і са сваёй задачай справіліся. Будоўлю пачалі ў маі 2016 года, завяршылі адпаведна з планам. У перспектыве яны намераны браць удзел у тэндарах на будаўніцтва такіх аб’ектаў у Віцебскай вобласці.
Не хаваў задавальнення ад значнай падзеі і дырэктар сельгаспрадпрыемства  «П-С Карпекі» Аляксандр Кавалёў. Ён упэўнены, што дзякуючы новай ферме гаспадарка значна ўзмацніць свае пазіцыі па вытворчасці малака. Па выніках працы мінулага года ў «ПС-Карпекі» пагалоўе павялічылася на 100 кароў, паказчык удою малака на карову склаў 6 300 кілаграмаў (+800 кілаграмаў на карову да ўзроўню 2015 года). І на дасягнутым жывёлаводы спыняцца не збіраюцца.

%d1%84%d0%b5%d1%80%d0%bc%d0%b0-%d0%ba%d0%b0%d1%83%d0%bd%d1%8b-026

Для забеспячэння запланаванага росту колькасці кароў яны эфектыўна працуюць са статкам. Навучыліся атрымоўваць тэхналагічныя сярэднесутачныя прывагі 650 грамаў за ўвесь перыяд вырошчвання цялушак. Прыросту вытворчасці малака дасягаюць за кошт паляпшэння кармлення жывёлы, што забяспечваецца павышэннем якасці кармоў, рэцэптуры спажываемых камбікармоў, а таксама выкарыстаннем пры іх вытворчасці сучасных высокаэфектыўных кармавых дабавак.
…Хутка новую ферму пачнуць абжываць навасёлы-рагулі. Набываць новых кароў, несці страты гаспадарцы не давядзецца — новы комплекс запоўняць каровамі, якія зараз утрымліваюцца на іншых фермах. Вопытны кіраўнік Аляксандр Кавалёў прадугледзеў гэтую акалічнасць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *