Жывёлаводы Полацкага раёна стабільна займаюць лідарскія пазіцыі ў абласным і раённым спаборніцтвах па вытворчасці малака.

Заботы сельские

Жывёлаводы Полацкага раёна стабільна займаюць лідарскія пазіцыі ў абласным і раённым спаборніцтвах па вытворчасці малака.
Нашы раённыя пераможцы па атрыманні каштоўнага прадукту за студзень зноў апярэ­дзілі супернікаў з вобласці і занялі тры прызавых месцы. Сярод малочнатаварных фермаў першым у вобласці стаў калектыў фермы «Домнікі» філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» з валавой вытворчасцю малака 128 тон.
Першае месца сярод маладых аператараў машыннага даення заняла Святлана Віткоўская з фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі», якая дасягнула сярэдняга ўдою на карову за месяц 739 кг малака. Трэцяе месца ў абласным спаборніцтве заняла аператар машыннага даення Людміла Баднарашак з фермы «Тросніца» ААТ «Полацкі аграсервіс».
Віншуем жывёлаводаў з працоўнымі поспехамі!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *