Віцебскі абкам прафсаюза работнікаў АПК і Полацкі райкам падвялі вынікі спаборніцтваў па вытворчасці малака сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення

Заботы сельские

Віцебскі абкам прафсаюза работнікаў АПК і Полацкі райкам падвялі вынікі спаборніцтваў па вытворчасці малака сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за кастрычнік.
У ліку пераможцаў абласнога і раённага спаборніцтваў сярод вопытных даярак — Галіна Шчэрбік з фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі». Вынік яе працы за месяц — 27,6 тоны малака пры сярэднім удоі на карову 863 кілаграмы. У раённым спаборніцтве І месца сярод маладых аператараў машыннага даення заняла працаўніца гэтай жа фермы Святлана Віткоўская, якая атрымала ад сваёй групы рагуль 22,3 тоны малака, сярэдні ўдой на карову склаў 719 кілаграмаў каштоўнага прадукту.
Калектыў фермы «Кауны», на якой працуюць даяркі-лідары, і які ўзначальвае Таццяна Дуброўская, заняў у кастрычніку І месца ў раённым спаборніцтве. На гэтай ферме ўтрымліваюцца 175 дойных кароў. Валавая вытворчасць дасягнула 118,5 тоны, сярэдні ўдой на карову — 677 кілаграмаў малака, таварнасць «белага золата» — 91%. Віншуем пераможцаў з працоўнымі перамогамі!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *