На свята “вясна-красна” запрашае полацкі Музей ткацтва

Культура

Запрашаем на свята “ВЯСНА-КРАСНА” у гонар абуджэння прыроды і свята Вялікдзень!
КАЛІ? 1 мая — 13:00
ДЗЕ? Музей ткацтва
г. Полацк, вул. Войкава, 1

ШТО БУДЗЕ НА СВЯЦЕ?
? Знаёмства з велікоднымі (пасхальнымі) традыцыямі беларусаў
? Карагоды, спевы, танцы
? Інструментальная музыка: дуда, гармонік, бубен, скрыпка
? Гульні з яйкамі
? Пачастункі і гарбата з зёлак

А ЯШЧЭ!
Вы пабачыце «Валачобны абрад» — унікальную традыцыю Віцебшчыны, калі мужчынскі гурт валачобнікаў, спяваючы велічальныя песні, абыходзіць хаты на Велікодным тыдні.

ШТО МОЖНА ЎЗЯЦЬ З САБОЙ:
☀ яйкі для гульняў
☀ прысмакі для агульнага святочнага стала

Пры ўдзеле фальклорных гуртоў «ВАРГАН» (г. Полацк) і “РЭХТА” (в. Вялікі Поўсвіж, Лепельскі р-н)
Уваход — 3 рублі, дзеткам да 7 год — бясплатна!
Адрас: г. Полацк, вул. Войкава, 1
Т. 46-30-41