У Год добраўпа­радкавання пры­га­жэ­юць і сельскія населеныя пункты

Год благоустройства

У Год добраўпа­радкавання пры­га­жэ­юць не толькі гарады, але і сельскія населеныя пункты.

У гэтым годзе па дагаворы падраду ў КУП «ЖКГ г.Полацка» прыняты два работнікі, якія займаюцца добраўпарадкаваннем і абкосам тэрыторыі агульнага карыстання Зялёнкаўскага сельсавета. Прадпрыемства забяспечвае іх неабходным інвентаром. Праведзены абкос тэрыторыі аг.Зялёнка, ля шматкватэрных дамоў у в.Капавішча, зараз вядуцца работы ў в.Булаўкі. А вось у в.Чарнея, па словах старшыні сельвыканкама Марыны Семчанкі, мясцовыя жыхары пры падтрымцы дачнікаў самастойна наво­дзяць парадак і на сваіх падворках, і на тэрыторыі вакол. Напрык­лад, на ўчастку (на фота) Валерыя і Галіны Мядзведзевых скошана трава, шмат кветак, а ў сажалцы квітнеюць лілеі. Дом знахо­дзіцца на беразе ракі Чарнейкі. І на ўзбярэжжы парадак, устаноўлены лаўкі, зелянеюць бярозы, якія Мядзведзевы пасадзілі, калі ў іх нарадзіліся дзеці і ўнукі. Дрэвы растуць і радуюць не толькі гаспадароў, але і ўсіх жыхароў вёскі.