Заўтра ў г.Чашнікі пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025»

Важное Заботы сельские

Заўтра ў г.Чашнікі пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025».

Ва ўпрыгожаны па-святочнаму горад з адноўленымі сацыяльнымі аб’ектамі і вуліцамі прыедуць дэлегацыі з усіх раёнаў Віцебскай вобласці.

У райцэнтр накіруецца і дэлегацыя Полацкага раёна на чале са старшынёй Полацкага райвыканкама Васілём Шылавым. Лепшыя працаўнікі палёў Полаччыны, якія ўнеслі важкі ўклад у раённы хлебны каравай вагой 22 тысячы тон, будуць адзначаны заслужанымі ўзнагародамі.