Полацкі лялечны тэатр прыняў удзел у абласным конкурсе

Культура

Полацкі лялечны тэатр прыняў удзел у абласным конкурсе лялечных тэатраў і гульнёвых калектываў «Лялечны свет».

Мерапрыемства прайшло на базе Сенненскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Былі прадстаўлены працы 17 калектываў Віцебскай вобласці і адзін з Мінскай. Гонар Полацкага раёна адстойваў лялечны тэатр «Фантош» Полацкага ГПК.

— Удзел у такіх конкурсах — выдатная магчымасць абмяняцца вопытам і ўмацаваць культурныя сувязі паміж рэгіёнамі. «Лялечный свет» стаў сапраўдным святам мастацтва і падарыў незабыўныя эмоцыі, — падзялілася Таццяна Кірэй, кіраўнік «Фантоша».

Конкурс праводзіўся па намінацыях: "Лялечны спектакль", "Лялечны паказ", "Батлеечны спектакль", "Лепшая аўтарская работа"

Полацкі калектыў паказаў спектакль «У дзюйме ад мары» паводле казкі Г.Х.Андэрсэна «Дзюймовачка». Нашы землякі прывезлі дадому два дыпломы — у намінацыях «Лялечны спектакль» і «Лепшая аўтарская работа».

Поспех полацкага тэатра «Фантош» на абласным конкурсе — гэта вынік карпатлівай працы, таленту і адданасці сваёй справе. Калектыў увесь час знаходзіцца ў творчым пошуку, эксперыментуючы з формамі і тэмамі, каб радаваць сваіх гледачоў новымі і цікавымі пастаноўкамі.

Фота з архіва ўстановы.