Выстава «Мая Беларусь» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры працягвае радаваць наведвальнікаў.

Выстава дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» будзе праходзіць па 23 лютага 2026 года. Экспазіцыя падзелена на тры блокі. Першы з іх — усталёўкі і фотазоны. Другі прадстаўлены ў выглядзе васьмі буйных лакацый, прысвечаных ключавым галінам: «Рухавік эканомікі», «Разумнае земляробства», «Фундамент трываласці», «Навука і інавацыі», «Прагрэсіўная медыцына», «Спартыўны Алімп», «Тэхналогіі бяспекі», «Энергія для жыцця». У трэцім блоку — экспазіцыя, якая раскрывае прыгажосць і турыстычны патэнцыял краіны.
Адмысловая ўвага надаецца народным рамёствам: кожны тыдзень майстры з Віцебскай вобласці дзеляцца сваім досведам на інтэрактыўных майстар-класах. Палачанка Іна Карандзей, кіраўнік народнай студыі «Майстар» філіяла «Цэнтр рамёстваў», адкрыла для ўсіх жадаючых свет выцінанкі.
Такія мерапрыемствы карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Яны дазваляюць не толькі дакрануцца да народнай культуры, але і адчуць сябе часткай багатай гістарычнай спадчыны Беларусі, — падзялілася майстар.
Асвоіўшы няхітрыя прыёмы, кожны ўдзельнік майстар-класа мог стварыць свой уласны ўнікальны ўзор, які затым выкарыстаць для ўпрыгожвання кніжнай закладкі.
Фота з архіва ўстановы.









