20 лютага пройдзе анлайн-дыктоўка па беларускай мове на радыё «Культура»!

Да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё «Культура» запрашаюць прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове. Анлайн-дыктоўка пройдзе 20 лютага (пятніца), з 13:00 да 14:00 непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).
Слухаць трансляцыю можна: — на хвалі 102.9 FM (радыё «Культура»), — у online-фармаце www.radiokultura.by, — у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by, — а таксама праз разумную калонку Аліса.









